IV Рэспубліканскі педагагічны форум «Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў праз стварэнне этнакультурнага асяроддзя: педагагічны вопыт і выхаваўчыя практыкі ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»
25.04.202425 красавіка 2024 года дэлегацыя педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Мінска прыняла ўдзел у IV Рэспубліканскім педагагічным форуме «Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў праз стварэнне этнакультурнага асяроддзя: педагагічны вопыт і выхаваўчыя практыкі ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»
Удзельнікі Форуму мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Выхоўваем грамадзяніна і патрыёта”, наведаць выставу дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці “Тэрыторыя творчасці”, праслухаць творчую праграму ад удзельнікаў аркестравай групы ўзорнага ансамбля песні і танца “Зорачка”.
Урачыстае адкрыццё, пленарнае пасяджэнне, панарама-прэзентацыя і падвядзенне вынікаў – мерапрыемсты, якія спрыялі ўдасканаленню этнакультурных кампетэнцый педагагічных работнікаў, развіццю медыякультуры як складальніка сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
На Форуме адбылася трансляцыя інавацыйнага вопыту рэалізацыі прыярытэтных праектаў і праграм выхавання, развіцця, сацыялізацыі навучэнцаў сродкамі культурна-гістарычнай спадчыны беларусаў, стварэння этнакультурнай адукацыйнай прасторы ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Удзельнікі атрымалі сертыфікаты.
Выказваем словы шчырай падзякі арганізатарам.